belcandidat.freeforums.org

Forum on successful restoration of republican government in Belarus/Форум по успешному восстановлению республиканской государственной системы в Беларуси
It is currently Mon Jun 26, 2017 8:45 am

All times are UTC



Welcome
Welcome to belcandidat

You are currently viewing our boards as a guest, which gives you limited access to view most discussions and access our other features. By joining our free community, you will have access to post topics, communicate privately with other members (PM), respond to polls, upload content, and access many other special features. In addition, registered members also see less advertisements. Registration is fast, simple, and absolutely free, so please, join our community today!


Post new topic Reply to topic  [ 1 post ] 
Author Message
 Post subject: Незаконныя дзеяньні і рэпрэсіі супраць беларусаў
PostPosted: Tue Apr 18, 2017 9:21 pm 
Offline
Site Admin
User avatar

Joined: Sun Nov 06, 2011 2:37 pm
Posts: 17952
Location: Belarus
Незаконныя дзеяньні і рэпрэсіі супраць беларусаў не ўратуюць антынародны рэжым

25 сакавіка 2017 г. уладныя, сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі правялі брутальную акцыю супраць беларусаў, якія выйшлі на вуліцы Менску і населеных пунктаў Беларусі адзначыць Дзень Волі – 99-ю гадавіну аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Баевікі ОМОНу і ўнутраных войскаў (а іх была вялікая ўзброеная маса) зьбілі і ў жорсткай форме затрымалі сотні людзей. Супраць затрыманых прымянялі катаваньні. Многім схопленым удзельнікам сьвяткаваньня і грамадзянам, што выпадкова апынуліся на вуліцах, на якіх рэжым праводзіў брутальную акцыю, рэжымныя суды безпадстаўна прысуджалі адміністрацыйны арышт і штрафы.

Мэтанакіравана затрымлівалі журналістаў. Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца па сёньняшні дзень: фабрыкуюць крымінальныя справы па надуманых, не існуючых падставах, працягваюць перасьлед незалежных СМІ.

Антызаконныя дзеяньні Менгарвыканкаму напярэдадні Дня Волі, брутальныя дзеяньні ОМОНу і ўнутраных войскаў 25 сакавіка сёлета, сьведчаць пра тое, што была ажыцьцёўленая сведамая правакацыя ўладных структур.

Прамаскоўскі рэжым у Беларусі ўжо больш за 22 гады мэтанакіравана праводзіць антыбеларускую палітыку, адмыслова пераследуе людзей, якія стаяць на беларускіх патрыятычных пазыцыях.

Мы зьвяртаем увагу службовых асобаў уладнага рэжыму на тое, што пры аднаўленьні законнасьці ў краіне, усім незаконным дзеяньням будзе дадзена праўная ацэнка, на падставе якой будуць прыняты асабовыя рашэньні.

Зьвяртаем увагу беларусаў на тое, што ў сытуацыі, якая створана ў краіне антынародным рэжымам, неабходна быць і стаяць на беларускіх пазыцыях, не падтрымліваць незаконныя дзеяньні рэжыму, супрацьстаяць русіфікацыі, падтрымліваць і шанаваць беларускую мову, адукацыю, культуру. Трэба рыхтавацца да зьдзяйсьненьня пераменаў — вяртаньня законнасьці у краіне, усталяваньня беларускага ладу.

Цяпер беларусам трэба накапіць сілы, арганізавацца, рыхтавацца да ўсеагульнага страйку, ствараць групы падтрымкі руху «Вольная Беларусь». Салідарны арганізаваны і моцны народ пераможа здраду. Беларусь будзе вольнай краінай.

9 красавік 2017 г.,
г. Менск
Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ

_________________
My God is burning fire

A man and a woman can be judged exclusively of his or her deeds:
any other judgment is unjust by its nature and null and void from the moment it is rendered

Give me liberty or death

Militare et vincere

Veritas superabit


Report this post
Top
 Profile  
 
 
Display posts from previous:  Sort by  
Post new topic Reply to topic  [ 1 post ] 

All times are UTC


Who is online

Users browsing this forum: No registered users and 0 guests


You cannot post new topics in this forum
You cannot reply to topics in this forum
You cannot edit your posts in this forum
You cannot delete your posts in this forum
You cannot post attachments in this forum

Search for:
Jump to:  
cron

suspicion-preferred